Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: 10 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта


КАІР. Выбарчая камісія Эгіпту зарэгістравала 10 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта краіны. Фаварыт кампаніі – цяперашні прэзыдэнт Хосні Мубарак, які кіруе краінаю 24 гады і сёлета ўпершыню мае на выбарах канкурэнтаў.

Асноўнымі супернікамі Мубарака лічацца прадстаўнік найбольшай апазыцыйнай партыі “Вафд” Номан Гомаа і лідэр партыі “Аль-Гад” Айман Нур. Сярод кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта няма жанчын і прадстаўнікоў хрысьціянскай меншыні.

Перадвыбарчая кампанія пачнецца 17 жніўня, а галасаваньне прызначана на 7 верасьня.
XS
SM
MD
LG