Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАСА адклала запуск карабля на Марс


МЫС КАНАВЭРАЛ. Амэрыканскае касьмічнае агенцтва НАСА сёньня другі раз адклала запуск бесьпілётнага касьмічнага карабля на Марс. Непаладкі былі выяўленыя ўсяго за некалькі хвілін да прызначанага старту.

Паводле прадстаўнікоў НАСА, наступная спроба старту карабля можа быць зробленая не раней, чым праз суткі. Згодна з плянамі амэрыканскага касьмічнага агенцтва, карабель мае наблізіцца да Марсу ў сакавіку наступнага году і зь невялікай адлегласьці дасьледаваць запасы вады на плянэце.
XS
SM
MD
LG