Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У журналіста канфіскавалі відэакасэты, не пусьцілі ў Польшчу


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня ўвечары падчас праверкі на гарадзенскай мытні затрымалі журналіста польскага тэлебачаньня Міколу Ваўранюка. Ён зьбіраўся цягніком выехаць з Горадні ў Беласток. У яго адабралі відэакасэты з матэрыяламі аб падзеях у Беларусі. Самога журналіста вярнулі назад – у Польшчу ён так і не паехаў.

Мікола Ваўранюк працуе на трэцяй праграме польскага тэлебачаньня ў Беластоку. У Горадні ён некалькі дзён быў у камандзіроўцы і здымаў сюжэты аб падзеях зьвязаных з сытуацыяй у Саюзе палякаў Беларусі.

Сёньня ў 19.50 ён выбраўся паехаць цягніком у Беласток з тым, каб падрыхтаваць відэаматэрыялы для тэлеэфіру, але на мяжы быў затрыманы беларускімі мытнікамі, якія канфіскавалі відэакасэты і не пусьцілі яго ў Польшчу.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG