Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган прайшоўся і празь Берасьцейшчыну


Ул. інф. У Берасьцейскай вобласьці таксама ёсьць пашкоджаньні і пацярпелыя ад ураганнага ветру. Як паведамляецца, сёньня на 79-гадовага жыхара Берасьця ад моцнага ветру абрынулася 6-мэтровая акацыя, са зламанай нагой пэнсіянэр дастаўлены ў шпіталь.

Таксама сёньня ў Берасьці дзесяцімэтровая вярба ўпала на аўтамабіль "Форд", гаспадар машыны не пацярпеў – ён у гэты момант быў побач у царкве.

Паводле апошніх дадзеных Міністэрства надзвычайных сытуацыяў ад урагану пацярпела 5734 населеных пунктаў, вецер пашкодзіў дахі 128 жылых дамоў, 26 вытворчых памяшканьняў і 430 сельскагаспадарчых забудоваў.

У краіне зарэгістравана больш за 9 тысячаў выпадкаў падзеньня дрэваў на вуліцы.

Гл. таксама • Ад стыхіі пацярпелі каля чвэрці населеных пунктаў Беларусі (фота) • Мечыслаў Грыб: “Мы не падрыхтаваны да такіх стыхійных зьяваў” • Вырваныя з карэньнем дрэвы ледзьве ня ўвальваліся ў вокны кватэр • Ці гатовы камунальныя службы да надзвычайных сытуацый? • А. Лукашэнка: да заўтра ліквідаваць шкоду ад урагану!
XS
SM
MD
LG