Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эстоніі разьбіўся фінскі верталёт


Талін У Эстоніі непадалёк ад выспы Найсаар разьбіўся верталёт, ня борце якога было 14 чалавек. Верталёт фінскай кампаніі накіроўваўся з Таліна ў Хэльсынкі і ўпаў у мора праз тры хвіліны пасьля ўзьлёту. Сярод пасажыраў – шэсьць грамадзянаў Фінляндыі, два эстонцы і два амэрыканцы. Ратавальнікі пакуль не знайшлі пасажыраў і экіпаж верталёта. Паводле некаторых паведамленьняў, усе яны загінулі
XS
SM
MD
LG