Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка: да заўтра ліквідаваць шкоду ад урагану!


Ул. інф. Аляксандар Лукашэнка загадаў да канца заўтрашняга дня ліквідаваць усе наступствы ўрагану ў краіне. Пра гэта ён заявіў на сэлектарнай нарадзе па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедзтва.

Паводле кіраўніка дзяржавы было разбурана 50 дамоў, Лукашэнка загадаў аднавіць іх да заўтра, а таксама ачысьціць паркі і сквэры ў населеных пунктах.

Ён паведаміў, што адзіны чалавек, які загінуў у выніку ўрагану, быў расейскі турыст – на ягоны намёт абвалілася дрэва.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў пра небясьпеку, якую стварыў ўраган уборцы ўраджаю, “большая частка зернявых аказалася прыбітай да зямлі”.

Гл. таксама • Ад стыхіі пацярпелі каля чвэрці населеных пунктаў Беларусі (фота) • Мечыслаў Грыб: “Мы не падрыхтаваны да такіх стыхійных зьяваў”
XS
SM
MD
LG