Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар часопісу “Magazyn polski” Андрэй Пачобут выходзіць на волю


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня зь Лідзкага спэцпрымальніка а 20-й гадзіне мае выйсьці на волю сябра Саюзу палякаў, рэдактар часопісу “Magazyn polski” Андрэй Пачобут. Ён быў пакараны 15-суткавым арыштам – суд у Лідзе прызнаў Пачобута вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня ў Шчучыне.

3 ліпеня сяброў Саюзу палякаў, якія прыехалі ў Шчучын з канцэртам, не пусьцілі ў Дом польскі. Дзьверы былі зачыненыя нават перад генэральным консулам Польшчы ў Горадні Анджэем Крантоўскім. Канцэрт адбыўся на прыступках перад уваходам у Дом польскі.

Таксама з абвінавачаньня ў арганізацыі акцыі ў Шчучыне адбывае пакараньне прэсавы сакратар Саюзу палякаў Анджэй Пісальнік. Ён быў асуджаны на 10 сутак арышту і заўтра павінен выйсьці на волю.

Некалькі дзён назад зь Лідзкага спэцпрымальніка выйшлі на волю намесьнік старшыні СПБ Юзаф Пажэцкі і старшыня Гарадзенскага гарадзкога аддзелу СПБ Мечыслаў Яскевіч.
XS
SM
MD
LG