Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад стыхіі пацярпелі каля чвэрці населеных пунктаў Беларусі (фота)


Ганна Соусь, Менск У выніку ўраганнага ветру 9 жніўня палова жыхароў Менску засталася без электрычнасьці – адключылася сьвятло ў жылых дамах, быў паралізаваны рух грамадзкага транспарту, не працавала чыгунка. Уcяго ў Беларусі было абясточана звыш 4 тысяч населеных пунктаў.

Як паведаміў Радыё Свабода галоўны спэцыяліст канцэрну “Беэнэрга” Ўладзімер Кардуба, усяго ў выніку ўраганнага ветру пацярпелі каля чвэрці населеных пунктаў краіны. Найбольш сур’ёзна былі пашкоджаныя лініі электраперадач у Менску і Менскай, Гарадзенскай і Віцебскай абласьцях. Я спыталася ва Ўладзімера Кардубы, як сталася так, што энэргетычная сыстэма Беларусі аказалася фактычна не падрыхтаванай да такога стыхійнага бедзтва?

(Кардуба: ) “А Вы думаеце, што ў Амэрыцы стыхіі не адбываюцца? У нас штогод з прычыны стыхіі адбываецца 4 – 5 такіх адключэньняў. Калі дрэва вышынёй 25 мэтраў падае на лінію, як ты яе абароніш ад гэтага. Таму, як бы мы ні рыхтаваліся, “падкласьці салому” на выпадак такіх зьяваў мы проста сёньня яшчэ ня здатныя. На маю думку, ніхто ў сьвеце яшчэ ня здольны на гэта”.

Са спэцыялістам “Белэнэрга” ня згодны Мечыслаў Грыб, які ў свой час узначальваў Віцебскае ўпраўленьне ўнутраных справаў і мае досьвед працы ў сыстэме пажарнай службы.

(Грыб: ) “Многа гавораць аб тым, што да ўсяго падрыхтаваныя, усюды бясьпека, але ў сапраўднасьці гэтага няма. Але ж усё сьпішуць на прыроду, і ніхто ня будзе адказваць. Вінаватых ня будзе, у гэтым я ўпэўнены. Мы не падрыхтаваныя. Трэба мець аварыйныя падстанцыі, які працавалі б на мазуце ці вадкім паліве, каб яны пры адключэньні электрычнасьці ўключаліся аўтаматычна. Ніякіх складанасьцяў няма. У іншых краінах усё гэта робіцца”.

Фотарэпартаж

storm/hurricane in Minsk

storm/hurricane in Minsk

storm/hurricane in Minsk

storm/hurricane in Minsk

storm/hurricane in Minsk

storm/hurricane in Minsk

storm/hurricane in Minsk

storm/hurricane in Minsk

Гл. таксама • Мечыслаў Грыб: “Мы не падрыхтаваны да такіх стыхійных зьяваў” • Вырваныя з карэньнем дрэвы ледзьве ня ўвальваліся ў вокны кватэр • Ці гатовы камунальныя службы да надзвычайных сытуацый? • Ураган прайшоўся і празь Берасьцейшчыну • На Віцебшчыне ў часе ўрагану загінуў жыхар Масквы • А. Лукашэнка: да заўтра ліквідаваць шкоду ад урагану!
XS
SM
MD
LG