Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск незадаволены вяшчаньнем на Беларусь з-за мяжы


Ул. інф. Міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч лічыць бясплённымі спробы стварэньня радыёстанцыі, фінансаванай Эўразьвязам, якая будзе вяшчаць на Беларусь.

“Усясьветная інфармацыйная машына сёньня настолькі моцная, што стварэньне нейкіх дробных радыёстанцыяў практычна не паўплывае на настроі беларускіх грамадзянаў” – заявіў міністар.

На думку спадара Русакевіча ўсе, хто хоча ў Беларусі атрымліваць інфармацыю ад вядучых усясьветных тэле– і радыё кампаніяў, маюць такую магчымасьць. Міністар паведаміў, што кожны трэці жыхар Беларусі мае доступ да інтэрнэту.

Ўладзімер Русакевіч назваў “папулісцкім” рашэньне польскага ўраду выдзеліць 300 тысячаў даляраў на стварэньне радыёстанцыі, якая будзе вяшчаць на Беларусь.

“Мяне ўражвае, як асобныя дзяржавы дэманструюць непавагу да міжнароднага права” – сказаў міністар.

Ён паўтарыў выказаную раней тэзу, што беларускі бок ня будзе ствараць на шляху вяшчаньня нейкія заслоны. Ён таксама падкрэсьліў, што беларускія ўлады “ня будуць прыпадабняцца сваім апанэнтам і ў адказ на іх прапаганду весьці контрпрапаганду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG