Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск атрымаў большы рэйтынг дзякуючы візыту ў Беларусь?


Ул. інф. На першае мейсца ў спаборніцтве за пасаду прэзыдэнта Польшчы выходзіць віцэ-маршалек Сэйму Доналд Туск.

Паводле апытаньня, зробленага 5-7 жніўня агенцтвам CFK Polonia poll на замову газэты “Rzeczpospolita”, калі б выбары прэзыдэнта Польшчы адбыліся сёньня, кандыдату партыі “Грамадзянская плятформа” Доналду Туску аддалі б свае галасы 24% палякаў.

22% апытаных аддалі перавагу мэру Варшавы, лідэру кансэрватараў Леху Качынскаму, за сьпікера Сэйма Влодзімежа Цімашэвіча прагаласаваў бы 21% апытаных.

Яшчэ месяц таму расклад меркаваньні палякаў былі іншымі : найвялікшы рэйтынг – 31% – меў Цімашевіч, 20% – Лех Качынскі, а за Доналда Туска былі гатовыя галасаваць толькі 9 % апытаных.

Такі скачок рэйтынгу Туска – з 9% да 24% – экспэрты зьвязваюць з яго візытам у Беларусь, дзе ён выказаўся ў падтрымку кіраўніцтва Саюзу палякаў, легітымнасьць якога не прызнаюць беларускія ўлады.

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць 9 кастрычніка. Раней 25 верасьня адбудуцца парлямэнцкія выбары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG