Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто не пусьціў беларускіх дзяцей у Польшчу?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскі МЗС заяўляе, што інфармацыя беларускага боку аб тым, што польскія консульствы не выдаюць візы дзецям зь Беларусі, якія зьбіраліся на адпачынак у Польшчу, гэта няпраўда. Паводле польскіх дыпляматаў, справа ў тым, што шэраг польскіх арганізацыяў адмовіліся прыймаць дзяцей, якіх накіроўвае “старое” кіраўніцтва СПБ.

Кіраўнік Дэпартамэнту консульстваў і палёніі МЗС Польшчы Мацей Шыманьскі заявіў, што дзеці з гораду Шчучын не прыехалі ў Польшчу, бо польскія недзяржаўныя арганізацыі, якія займаліся іхным адпачынкам, адклікалі свае запрашэньні.

Адна з найбуйнейшых польскіх арганізацыяў, якая супрацоўнічае з Саюзам палякаў – “Польская садружнасьць”, адмовілася ад кантактаў з Шчучынскай філіяй СПБ, бо дырэктар Польскага дому ў Шчучыне Віктар Богдан падтрымаў былога старшыню Саюзу палякаў Кручкоўскага, выступіў у антыпольскім фільме і, паводле польскага боку, шкодзіць польскай справе ў Беларусі.

(Хадкевіч: ) “Нельга супрацоўнічаць зь людзьмі, якія супрацоўнічаюць зь беларускім КГБ. Яны ганяць Польшчу і хочуць адначасова накіроўваць у Польшчу дзяцей. Я ня ўпэўнены, якіх дзяцей нам бы сёньня сюды прыслалі”, – заявіў адзін зь кіраўнікоў “Польскай садружнасьці” Анджэй Хадкевіч.

Што да дачкі Віктара Богдана, якую, паводле беларускага амбасадара ў Польшчы Паўла Латушкі “выкінулі з адной з польскіх ВНУ”, дык аказалася, што ёй папросту не хапіла балаў, каб паступіць у Гданьскі ўнівэрсытэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG