Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: аварыя аўтобуса зь беларускімі турыстамі


Юры Сьвірко, Кіеў Ва Ўкраіне перакуліўся аўтобус зь беларускімі турыстамі, 15 чалавек шпіталізавана.

У Жытомірскай вобласьці на трасе Шапятоўка – Наваград-Валынскі ўпаў у кювэт аўтобус “Нэаплан”, які належыць фірме “Укрторг” і перавозіў 45 грамадзянаў Беларусі на адпачынак у Румынію. Украінскі кіроўца спрабаваў абагнаць грузавы аўтамабіль каля вёскі Зялёны Гай, але ня здолеў утрымаць аўтобуса на дарозе.

40 пасажыраў аўтобуса маршруту Менск – Канстанца зьвярнуліся па мэдычную дапамогу, 15 зь іх, у тым ліку дзіця, шпіталізаваныя.
XS
SM
MD
LG