Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Богдан Кліх: “Відавочна, што Лукашэнка не зважае на Эўразьвяз”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія газэты аддаюць сёньня шмат увагі падзеям вакол Саюзу палякаў Беларусі, у прыватнасьці адмове на ўезд у Беларусь дэлегацыі палякаў-дэпутатаў Эўрапарлямэнту.

“Польска-беларуская вайна працягваецца”, – піша “Gazeta Wyborcza” ў артыкуле, прысьвечаным забароне на ўезд у Беларусь дэпутатам Эўрапарлямэнту на чале зь Яцкам Сарыюш-Вольскім, мэру Беластоку і польскаму журналісту, якія ехалі на сустрэчу з кіраўніцтвам Саюзу палякаў і лідэрамі беларускай апазыцыі.

“Прэсавы сакратар беларускай амбасады ў Варшаве заявіў у панядзелак увечары, што ня ведае прычынаў адмовы, але яшчэ раніцай яго амбасада распаўсюдзіла заяву беларускіх дэпутатаў, якія назвалі плянаваны візыт эўрапарлямэнтароў “правакацыяй”, – зазначае штодзёньнік.

У сваю чаргу “Rzeczpospolita” піша, што спасылкі дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту на міжнародныя дамоўленасьці і нават ўмяшаньне генэральнага консула Польшчы не дапамаглі пераканаць беларускіх памежнікаў зьмяніць сваё рашэньне – яны спасылаліся на “загад зьверху”.

“Гэта праява сапраўднага бяспраўя і бандыцкага рэжыму. Відавочна, што Лукашэнка не зважае на Эўразьвяз і здольны парушаць нормы міжнароднага права, нягледзячы на тое, што Беларусь уваходзіць у АБСЭ і ААН”, – заявіў газэце эўрадэпутат Богдан Кліх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG