Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя не дазваляе зьбірацца ля сядзібы Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня а 10-й гадзіне раніцы непадалёк ад будынку Саюзу палякаў у Горадні сабралася невялікая група журналістаў, у тым ліку польскіх, і некалькі актывістаў СПБ. Міліцыянты абралі новую тактыку: яны не давалі нікому стаяць нават насупраць будынку Саюзу палякаў.

Міліцыянты накіраваліся да журналістаў, запатрабавалі дакумэнты і пагражалі штрафамі памерам 30 базавых адзінак, калі тыя не разыдуцца. Журналісты чакалі прыезду прызнаванага беларускімі ўладамі за старшыню СПБ Тадэвуша Кручкоўскага, які цяпер кіруе ў будынку, у спадзяваньні ўзяць у яго інтэрвію, але мусілі разысьціся.

На здымку: міліцыянты па-ранейшаму ахоўваюць сядзібу Саюзу палякаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG