Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Андрэю Клімаву пакінулі бязь зьменаў


Любоў Лунёва, Менск Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле вырак суду Цэнтральнага раёну сталіцы, вынесены апазыцыйнаму палітыку Андрэю Клімаву.

10 чэрвеня суд прызнаў Клімава вінаватым у арганізацыі апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка і пакараў абмежаваньнем волі тэрмінам на паўтара году. З улікам таго, што з 22 красавіка палітыка ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары, адбываць пакараньне ён будзе год і тры месяцы.
XS
SM
MD
LG