Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры гады зьняволеньня – за “прычыненьне сьмерці” дзьвюм парадзіхам


Казімір Яноўскі, Гомель Суд пакараў машыніста газа-разьмеркавальнай сыстэмы Гомельскага раддому Валера Ясіменку трыма гадамі пазбаўленьня волі.

Наручнікі на Ясіменку надзелі проста ў залі суду. Супрацоўнік раддому прызнаны вінаватым у злачыннай нядбайнасьці і прычыненьні дзьвюм парадзіхам сьмерці празь неасьцярожнасьць.

Суд пастанавіў спагнаць з унітарнага прадпрыемства “Мэдтэхніка” кампэнсацыю сваякам памерлых (мужам і маці адной з парадзіх).

Праверка вінаватасьці ў сьмерці парадзіх мэдычных работнікаў раддому (галоўнага доктара, загадчыка аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі, галоўнай акушэркі) пракуратураю Гомелю яшчэ не завершаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG