Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Якія помнікі будуць на цэнтральных пляцах Гомелю?


Казімір Яноўскі, Гомель Гомельскі гарвыканкам абвясьціў конкурс на лепшы праект рэканструкцыі двух цэнтральных пляцаў гораду – Леніна і Паўстаньня. Аўтараў лепшых праектаў чакае 10-мільённая прэмія.

Гэта стане больш зразумелым, калі будуць зацьверджаны праекты рэканструкцыі згаданых пляцаў. Скажу, аднак, што цэнтральныя пляцы не толькі абласнога цэнтру, але і большасьці іншых гарадоў маюць даволі трафарэтны выгляд. На цэнтральных пляцах абавязкова прысутнічае помнік Леніну, адміністрацыйны будынак, рэстаран, кінатэатр альбо тэатр - у залежнасьці ад велічыні гораду.

А каго б гараджане хацелі бачыць на п`едэсталах? Якіх гістарычных асобаў?

(Кастусь: ) “Я Леніна за моцную гістарычную асобу не лічу. Ён рабіў не дабро, а, наадварот, дрэннае рабіў. Помнік яму ня трэба пакідаць на пляцы. Трэба са сьветлым будучым крочыць наперад. Трэба, каб свае помнікі былі. Я лічу, што трэба ўсталяваць помнікі найвялікшым людзям нашай краіны, найвялікшым беларускім паэтам. Янка Купала, Якуб Колас – гэтых людзей ведаюць усе. Усім яны падабаюцца. Як патрыёты, рупліўцы пісьменства”.

Некаторыя іншыя гараджане мяркуюць, што на цэнтральным пляцы павінен быць помнік камусьці з былых расейскіх гаспадароў палацава-паркавага ансамблю па-над Сожам:

(Гамельчук: ) “Прыбраць Леніна і паставіць помнік Паскевічу альбо Румянцаву”.

Аднак большасьць тых, зь кім даводзілася гутарыць, лічаць, што пляцы беларускіх гарадоў павінны аздабляць менавіта выбітныя нацыянальныя асобы:

(Дзяўчына: ) “Прыбраць Леніна. Паставіць каго-небудзь з нашых: Багдановіча, Скарыну. Але толькі не камуністычных, чэснае слова”.

(Голас збоку: ) “Але ж гэта наша гістовыя!”

(Дзяўчына: ) “Гэта ня наша гісторыя! Гэта гісторыя Савецкага Саюзу. А ў нас з нашай гісторыяй нічога не адбываецца. У нас вуліцы да гэтага часу называюцца камуністычнымі назвамі, не зьвязанымі асабіста з нашай краінаю. Атрымліваецца, што гісторыя наша забыта ”.

На думку суразмоўцаў, гэта не стасуецца з часам:

(Юля: ) “Час мяняецца. Таму замест помніка Леніну зрабіць трэба нейкі сучасны сымбаль нашага гораду. Ня ўсёй Беларусі, а менавіта нашага гораду, каб адрозьніваўся ад іншых гарадоў".

(Дзяўчына: ) “Няхай ставяць помнікі Францішку Скарыну. Можна розным іншым беларускім пісьменьнікам. Напрыклад, Івану Мележу, Івану Шамякіну. Гэтыя пісьменьнікі родам з Гомельшчыны. Трэба, каб былі помнікі, каб людзі ведалі пра іх”.
XS
SM
MD
LG