Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежныя войскі: забарона ўезду для Эўрадэпутатаў была законнай


Валер Каліноўскі, Менск Памежнікі лічаць недапушчэньне ў Беларусь дэпутатаў Эўрапарляманту законным.

Прэсавы цэнтар Камітэту памежных войскаў Беларусі пацьвердзіў інфармацыю пра тое, што 8 жніўня “асобныя грамадзяне Польшчы не былі дапушчаныя праз дзяржаўную мяжу ў Рэспубліку Беларусь”. Паводле заявы, беларускія памежнікі дзейнічалі ў строгай адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам – законам “Аб прававым палажэньні замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” і закону “Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”.

Камітэт памежных войск зазначыў, што камэнтаваць прычыны гэтых дзеяньняў службовыя асобы камітэту “не ўпаўнаважаныя”.

Гл. таксама • Дэлегацыю Эўрапарлямэнту не пусьцілі ў Беларусь
XS
SM
MD
LG