Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іван Ціхан – чэмпіён сьвету ў кіданьні молата


RFE/RL Сёньня на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Хэльсынкі Беларусь заваявала першы залаты мэдаль. Перамогу сьвяткуе кідальнік молата Іван Ціхан, які стаў чэмпіёнам сьвету другі раз.

Першыя дзьве спробы Ціхана былі ня ўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва. Але пасьля вельмі няпэўнага пачатку, ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі фантастычныя вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83.89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82.60 мэтры.

Такім чынам, на чэмпіянаце сьвету ў Хэльсынкі беларуская дружына мае цяпер адзін залаты і два срэбныя мэдалі, і знаходзіцца ў агульным заліку на трэцім месцы, пасьля Этыёпіі і ЗША.

Учора срэбны мэдаль заваявала беларуска Рыта Турава, у спартовай хадзьбе на 20 кілямэтраў. Маргарыта Турава прайшла дыстанцыю за 1 гадзіну 27 хвілінаў 5 сэкунд, што зьяўляецца новым нацыянальным рэкордам Беларусі.

Хэльсынкі''05: Кіданьне молата – фінал 1. Іван Ціхан (Беларусь) – 83.89 м (рэкорд чэмпіянатаў сьвету) 2. Вадзім Дзевятоўскі (Беларусь) – 82.60 м 3. Шымон Зялкоўскі (Польшча) – 79.35 м
XS
SM
MD
LG