Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту едзе ў Беларусь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Кіраўнік дэлегацыі дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы, віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Яцак Сарыюш-Вольскі перад выездам у Беларусь заявіў, што Эўрапейскі парлямэнт ніколі ня быў і ня будзе абыякавы да парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

Паводле словаў Сарыюша-Вольскага, калі афіцыйны Менск ня будзе шанаваць правоў чалавека, у тым ліку й правоў польскай меншасьці, то ён павінен быць ізаляваны.

Сарыюш-Вольскі падкрэсьліў, што выключае магчымасьць перамоваў з былым старшынём СПБ Тадэвушам Кручкоўскім.

Паводле апошняй інфармацыі: • Дэлегацыю Эўрапарлямэнту не пусьцілі ў Беларусь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG