Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Горадню мае наведаць дэлегацыя Эўрапарлямэнту


Сяргей Астраўцоў, Горадня. Як паведамілі ў Генэральным консульстве Польшчы ў Горадні, у складзе дэлегацыі будуць намесьнік старшыні Эўрапалямэнту Яцак Сарыюш-Вольскі, кіраўнік дэпутацкай групы для сувязяў зь Беларусьсю Богдан Кліх і дэпутаты Багуслаў Сонік і Барбара Кудрыцка.

Чакаецца, што зь імі можа прыехаць прэзыдэнт Беластоку Рышард Тур, каб сустрэцца з гарадзкімі ўладамі Горадні. Удзельнікаў дэлегацыі цікавіць сытуацыя вакол Саюзу палякаў. Мяркуецца, што размова на гэтую тэму можа адбыцца падчас сустрэчы ў Генконсульстве РП.

Дэлегацыя Эўрапарлямэнту прыедзе ў Горадню, як чакаецца, у другой палове дня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG