Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: 7 маракоў з батыскафа ўратаваныя


МАСКВА. Расея падзякавала Вялікай Брытаніі, Японіі і Злучаным Штатам за дапамогу ў выратаваньні сямёх расейскіх маракоў, якія знаходзіліся на патанулым вайсковым батыскафе ў Ціхім акіяне. Міжнародная ратавальная апэрацыя пасьпяхова завяршылася сёньня раніцай. Брытанскі падводны апарат “Скарпіён” перарэзаў тросы і сеткі, у якіх заблытаўся на глыбіні 200 мэтраў батыскаф, пасьля чаго апарат самастойна ўсплыў на паверхню. Экіпаж дастаўлены ў Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе быў шпіталізаваны для мэдычнага агляду і праходжаньня курсу рэабілітацыі. Паведамляецца, што ўсе сем чалавек адчуваюць сябе здавальняюча.
XS
SM
MD
LG