Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран не прымае прапановаў Эўразьвязу


ТЭГЕРАН. Іран паўтарыў, што лічыць апошнія прапановы Эўрапейскага Зьвязу для ўрэгуляваньня крызісу вакол сваёй ядзернай праграмы непрымальнымі. Эўразьвяз не пайшоў насустрач патрабаваньню Ірану пакінуць за ім права на паўнавартасны ядзерны цыкль. Эўразьвяз прапаноўваў пастаўляць Ірану паліва для рэактараў на лёгкай вадзе з тым, каб адпрацаванае паліва было вернутае, паколькі яно можа выкарыстоўвацца ў вытворчасьці ядзернай зброі. Пытаньне пра ядзерную праграму Ірану цяпер можа быць перададзенае ў Раду Бясьпекі ААН для ўвядзеньня санкцыяў.
XS
SM
MD
LG