Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Ізраілю ўхваліў плян выхаду з Газы


ЕРУСАЛІМ. Міністар фінансаў Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу выйшаў са складу кабінэту на знак пратэсту супраць вываду войскаў і эвакуацыі паселішчаў з паласы Газы. Заяву аб адстаўцы Нэтаньягу падаў прэм’ер-міністру Арыелю Шарону на сёньняшнім паседжаньні ўраду, які – нягледзячы на гэты дэмарш – ухваліў канкрэтны плян выхаду з Газы.

Вывад ізараільскіх войскаў і эвакуацыя паселішчаў павінны пачацца 15 жніўня. Тым часам у горадзе Рамалаг на Заходнім беразе Ярдану два ізраільцы, адзін зь іх 10-гадовы хлопчык, былі параненыя, калі іхны аўтамабіль быў абстраляны зь іншай машыны.
XS
SM
MD
LG