Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

13 чалавек загінулі ў выніку аварыі туніскага самалёта


ПАЛЕРМА. ІТАЛІЯ. 13 чалавек загінулі, двое лічацца зьніклымі бязь зьвестак у выніку ўчорашняй аварыйнай пасадкі пасажырскага самалёта кампаніі “Тунісэйр” ля берагоў Сыцыліі. Італьянскія ўлады паведамляюць, што 23 чалавекі былі ўратаваныя. Самалёт з 38 пасажырамі ляцеў з італьянскага гораду Бары на выспу Джэрба ў Тунісе. Асоба аднаго са зьніклых бязь зьвестак ня высьветленая. Ратаўнікі працягваюць працу.
XS
SM
MD
LG