Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японія адзначыла 60-я ўгодкі атамнага бамбаваньня Хірасімы


ХІРАСІМА. ЯПОНІЯ. У Хірасіме адбылася жалобная цырымонія з нагоды 60-х угодкаў атамнага бамбаваньня гораду.Атамная бомба, скінутая амэрыканскім ваенным самалётам раніцай 6 жніўня 1945 году забрала жыцьці 140 тысячаў чалавек. Яшчэ 80 тысячаў загінулі праз некалькі дзён у выніку бамбаваньня Нагасакі. Каля 55 тысячаў чалавек сабраліся сёньня ў Парку міру Хірасімы. Выступаючы ў часе цырымоніі, прэм’ер-міністар Японіі Дзюн’іціра Каідзумі заявіў, што краіна зробіць усё магчымае, каб ачоліць барацьбу ўсясьветнай супольнасьці супраць пашырэньня ядзерных узбраеньняў і каб сьвет пазбавіўся гэтай зброі.
XS
SM
MD
LG