Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане талібы зрабілі новы напад


КАБУЛ. У Аўганістане талібы зрабілі новы напад. Ва ўсходняй правінцыі Вардак група баевікоў абстраляла з гранатамётаў паліцэйскі блёк-пост. Забіты паліцыянт, спаленыя тры аўтамабілі. Нападнікі ўцяклі. Сёньня амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што ў чацьвер на ўсходзе Аўганістану амэрыканскі вайсковы аўтамабіль зваліўся ў раку, загінулі два вайскоўцы ЗША, двое змаглі ўратавацца. У той жа дзень на поўдні краіны амэрыканская вайсковая калёна патрапіла ў засаду. Загінуў адзін жаўнер.
XS
SM
MD
LG