Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Студэнты і выкладчыкі ЭГУ наладзілі акцыю пратэсту


МЕНСК. Сёньня ўвечары на Кастрычніцкай плошчы Менску болей як 50 студэнтаў і выкладчыкаў зачыненага роўна год таму беларускімі ўладамі недзяржаўнага Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту наладзілі акцыю пратэсту. Удзельнікі акцыі запалілі сьвечкі , але ўжо праз пяць хвілінаў іх выцесьнілі з плошчы сілы АМАП, і яны каля гадзіны з запаленымі сьвечкамі ў суправаджэньні амапаўцаў перамяшчаліся ў цэнтры гораду. Затрыманых няма. (Севярын Квяткоўскі, Менск)
XS
SM
MD
LG