Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выйшлі з-за кратаў два дзеячы Саюзу палякаў Беларусі


ГОРАДНЯ. Сёньня пасьля 10 сутак арышту выйшлі з-за кратаў намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі і кіраўнік Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі СПБ Мечыслаў Яскевіч. Яны сядзелі ў лідзкім спэцпрыёмніку. Іх павінны былі выпусьціць а 21-й гадзіне, аднак, вывезьлі і пакінулі на дарозе за горадам на дзьве гадзіны раней. Іхныя калегі прыехалі ў Ліду і чакалі абодвух каля міліцыі, і толькі пазьней ім удалося даведацца, што тых ужо адпусьцілі, таму сустрэча з былымі вязьнямі адбылася са спазьненьнем.Юзаф Пажэцкі і Мечыслаў Яскевіч былі абвінавачаныя ва ўдзеле у несанкцыянаванай акцыі ў Шчучыне. У лідзкім спэцпрыёмніку засталіся яшчэ іхныя калегі па Саюзу палякаў журналісты Андрэй Пачобут і Анджэй Пісальнік, іх павінны выпусьціць праз пяць дзён. (Сяргей Астраўцоў, Горадня)
XS
SM
MD
LG