Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Харваты адзначылі 10-годзьдзе вайны


КНІН: Тысячы харватаў адзначылі сёньня 10-ю гадавіну вайсковай апэрацыі “Бура”, якая закончыла сэрба-харвацкую вайну ў 1991-95 гадох. У вайсковым парадзе ў Кніне, які быў захоплены харватамі ў сэрбаў 5 жніўня 1995 году, узялі ўдзел прадстаўнікі харвацкага ўраду. Прэм’ер Іва Санадэр адзначыў, што саму апэрацыю “ Бура” трэба разглядаць цалкам незалежна ад тых крымінальных злачынстваў супраць сэрбскага цывільнага насельніцтва, якія былі зробленыя цягам яе. Пасьля апэрацыі выгнаньня 200 тысяч сэрбаў многія харвацкія салдаты былі абвінавачаныя ў ваенных злачынствах.
XS
SM
MD
LG