Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апраўдалі кіргізскага апазыцыйнага лідэра


БІШКЕК: Вярхоўны Суд Кіргістану канчаткова апраўдаў апазыцыйнага лідэра Тапчубека Тургуналіева. Ён быў абвінавачаны ў фінансавых махінацыях, распаўсюдзе падрыўной літаратуры і спробе забойства былога прэзыдэнта краіны Аскара Акаева. Тургуналіеў знаходзіўся за кратамі са жніўня 2001 году. Ён пасьлядоўна не прызнаваў сябе вінаватым і настойваў на пераглядзе ягонай справы. Судзьдзя Турсун Алімбекаў паведаміў, што аналягічныя абвінавачаньні былі зьнятыя з пяці іншых чалавек.
XS
SM
MD
LG