Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр ня пусьціць тэрарыстаў у Брытанію?


ЛЁНДАН: Прэм’ер Вялікай Брытаніі Тоні Блэр паведаміў, што будуць зробленыя новыя захады супраць асобаў зьвязаных з тэрарыстычнай дзейнасьцю. Паводле яго, ніводзін чалавек заўважаны ў тэрарыстычнай дзейнасьці не атрымае палітычнага прытулку і ня ўедзе на тэрыторыю краіны.

(Блэр: ) “Прыезд ў Вялікую Брытанію гэта ня толькі права. Гэта таксама і абавязкі падзяляць і падтрымліваць нашы каштоўнасьці, брытанскі лад жыцьця. Тым, хто не выконвае гэтага абавязку, хто спрабуе распальваць нянавісьць, і хто замешаны ў гвалт супраць краіны і яе народу, няма з ў нас месца”.

Блэр паведаміў, што брытанскія ўлады падрыхтавалі сьпіс экстрэмісцкіх інтэрнэт-сайтаў, кнігарняў і арганізацыяў, супрацоўніцтва зь якімі будзе падставай для дэпартацыі зь Вялікай Брытаніі. Блэр паведаміў, што ягоны ўрад паставіць па-за законам дзьве ісламскія групоўкі. Гэта Гізб-ут-Тагрыр, якая мае свае сядзібы ў Бэйруце і Лёндане, а таксама савудаўскую групоўку Аль-Мухарыджун, якая вітала атакі супраць ЗША ў 2001 годзе.
XS
SM
MD
LG