Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча павялічаць колькасьць TV-праграм для Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскае грамадзкае тэлебачаньне павялічыць колькасьць праграмаў для Беларусі. Пра гэта заявіў ягоны дырэктар Ян Дворак.

Паводле словаў Яна Дворака? гаворка не ідзе пра ўзмацненьне сыгналу трансьляваньня, каб пашырыць абшар вяшчаньня ў Беларусі, бо на гэта патрэбная згода беларускага ўраду.

Вядзецца перадусім пра павялічэньне колькасьці інфармацыйных праграмаў, якія маглі б глядзець жыхары памежных раёнаў Гарадзеншчыны і Берасьцейшчыны.

Сярод іншых, мае быць пашыраная праграма “Палянійныя паведамленьні” каналу “Палёнія”, а таксама перадачы беластоцкага аддзяленьня польскага грамадзкага тэлебачаньня.

Ян Дворак падкрэсьліў, што польскае тэлебачаньне накіравала ў Беларусь сваю карэспандэнтку Агнешку Рамашэўскую, якая, паводле словаў дырэктара, “застанецца там так доўга, як будзе патрэбна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG