Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі амбасадар і прадстаўнік АБСЭ наведалі Леванеўскага


Уладзімер Глод, Менск 5 жніўня Браян Бэнэт, амбасадар Вялікай Брытаніі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, і выканаўца абавязкаў кіраўніка офісу АБСЭ Ваграм Абаджан пабывалі ў Івацэвіцкай калёніі, дзе адбывае пакараньне лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі.

Пасьля сустрэчы дыпляматы адзначылі бадзёры настрой вязьня, нягледзячы на тое, што ў чэрвені ён правёў галадоўку.

Валер Леванеўскі 7 верасьня 2004 году быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта. Ва ўлётцы, якую ён распаўсюдзіў напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў, было напісана: “Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб нехта за твой кошт езьдзіў адпачываць у Аўстрыю, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненьне”. Правабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” назвала Валера Леванеўскага і ягонага намесьніка Анатоля Васільева вязьнямі сумленьня.

Гл. таксама • Амбасадар Вялікабрытаніі й выканаўца абавязкаў кіраўніка офісу АБСЭ ў Беларусі наведалі М.Марыніча
XS
SM
MD
LG