Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка і сын Сяргея Скрабца наведалі яго ў турме (анонс)


Уладзімер Глод, Менск Жонка і сын вядомага апазыцыйнага палітыка – кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргея Скрабца сёньня наведалі так званую "Валадарку" – сьледчы ізалятар часовага ўтрыманьня ў Менску на вуліцы Валадарскага, куды экс-парлямэнтара перавезьлі зь Берасьця. Ім дазволілі перадаць вязьню ежу і кнігі. А вось аддаць свежыя газэты, якія яны захапілі з сабою для былога дэпутата, не дазволілі.

Сын апазыцыйнага палітыка Мікалай ня бачыў бацьку больш за паўгода. Яго маці гаворыць, што ён на нейкі час нават разгубіўся, паколькі ніколі ня бачыў бацьку такім сьхуднелым. За два з паловай месяцы знаходжаньня за кратамі былы дэпутат згубіў аж 30 кг. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG