Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні актывісты БРСМ пікетуюць польскі кансулят


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня ў Горадні ўжо другі дзень запар прадстаўнікі БРСМ ладзяць пікет побач з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча. Яны стаяць побач з уваходам і трымаюць у руках плякаты з надпісамі: “Народы хотят дружить”, “Беларусь и Польша – навека”.

Адна зь дзяўчын трымае у руках хлеб з сольлю. Усяго пікетоўцаў восем чалавек. Ніхто зь іх ня здолеў адказаць на маё пытаньне – у чым сутнасьць канфлікту паміж Польшчай і Беларусьсю. Адгаворваліся агульнымі фразамі, маўляў, пра канфлікт паказваюць па тэлебачаньні.
XS
SM
MD
LG