Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Івонка Сурвіла: “Рашэньне Эўракамісіі сьведчыць аб неразуменьні сытуацыі”


Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк Рашэньне Эўракамісіі распачаць вяшчаньне радыёстанцыі “Нямецкая хваля” на Беларусь па-расейску камэнтуе старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

(Сурвіла: ) “Рашэньне Эўракамісіі распачаць вяшчаньне радыёстанцыі “Нямецкая хваля” на Беларусь па-расейску сьведчыць пра абсалютнае неразуменьне беларускай сытуацыі і той ролі, якую беларуская мова можа адыграць у дэмакратызацыі краіны.

Яшчэ два месяцы таму я зьвярнулася зь лістом да спадарыні Эвэлін Фішэр, адной з кіраўнікоў “Нямецкай хвалі”. Я патлумачыла, што права беларусаў размаўляць і атрымліваць інфармацыю на беларускай мове ў сёньняшняй Беларусі – гэта найважнейшае права чалавека, якое топчацца дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі. Я была шчасьлівая, што “Нямецкая хваля” распачынае вяшчаньне на Беларусь – да таго моманту, пакуль не даведалася, што вяшчаньне гэтае будзе па-расейску”.

Гл. таксама • Ганс-Георг Вік: Мы ня супраць беларускай мовы, гэта праблема фінансаў • Што думаюць у Беларусі пра вяшчаньне “Нямецкай хвалі”?
XS
SM
MD
LG