Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Турэччыны адмаўляецца прызнаць Кіпр


АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган сёньня адхіліў заклік Францыі прызнаць урад грэцкай часткі Кіпру да пачатку перамоваў аб далучэньні Турэччыны да Эўразьвязу. Эрдаган сказаў, што ягоны ўрад ня будзе выконваць ніякіх новых умоваў, каб далучыцца да перамоваў, што маюць пачацца 3 кастрычніка. Прэм’ер-міністар Францыі Дамінік дэ Вільпэн заяівіў у аўторак, што на ягоную думку, было б немагчыма пачынаць перамовы з краінай, якая не прызнае ўсе 25 дзяржаваў, што ўваходзяць у Эўразьвяз. Эўрапейская камісія і Вялікая Брытанія, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, холадна адрэагавалі на заяву францускага міністра, зазначыўшы, што прызнаньне Турэччынай Кіпру ніколі не называлася як перадумова для пачатку перамоваў аб далучэньні да Эўразьвязу. Тым часам турэцкая паліцыя абвінаваціла курдзкіх сэпаратыстаў у арганізацыі выбуху ў Стамбуле, ад якога сёньня загінулі два чалавекі.
XS
SM
MD
LG