Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя судовыя слуханьні ў справе лёнданскіх выбухаў


РЫМ. Прадстаўнік італьянскага суду паведаміў сёньня, што 17 жніўня маюць пачацца слуханьні аб экстрадыцыі ў Вялікую Брытанію чалавека, падазраванага ў датычнасьці да выбухаў у Лёндане ў мінулым месяцы. Тады загінулі 52 чалавекі. Гамдзі Ісака арыштавалі ў Рыме на мінулым тыдні пасьля таго, як ён пакінуў Лёндан. Тым часам першы з афіцыйна абвінавачаных у справе аб выбухах сёньня ўзяў удзел у слуханьнях ў лёнданскім судзе. Ісмаэля Абдурахмана, які застаецца пад вартай, вінавацяць ва ўтойваньні інфармацыі пра тых, хто зьдзейсьніў выбухі.
XS
SM
MD
LG