Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША вернуць у Аўганістан зьняволеных аўганцаў


КАБУЛ. Улады Аўганістану і ЗША сёньня паведамілі ў супольнай дэклярацыі, што ўсё аўганцы, якія знаходзяцца пад вартай на базе Гуантанама ды ў іншых амэрыканскіх турмах, будуць пераведзеныя ў Аўганістан. Некалькі сотняў аўганцаў маюць быць паступова перададзеныя пад кантроль аўганскага ўраду. У дэклярацыі адзначаецца, што Аўганістан возьме на сябе адказнасьць за сваіх грамадзян і гарантуе, што яны ня будуць ствараць пагрозаў Злучаным Штатам. Тэрмінаў перадачы зьняволеных у заяве няма. Прэсавы сакратар амэрыканскай амбасады Луі Фінтар сказаў, што яна пачнецца як толькі аўганскія ўлады будуць мець магчымасьць ўтрымліваць гэтых зьняволеных. Сёньня ж у паўдзённай аўганскай правінцыі Забул меркаваныя ваяўнікі руху Талібан застрэлілі кіраўніка тамтэйшай службы бясьпекі Мухамэда Расула.
XS
SM
MD
LG