Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пікетавалі Генэральны кансулят Рэспублікі Польшча


Міхал Карневіч, Горадня Прыкладна на працягу паўгадзіны каля дзясятка маладых людзей пікетавалі Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні.

Яны трымалі ў руках плякаты з надпісам “Беларусы і палякі – адзіны народ. Мы хочам жыць дружна”.

Міліцыя ім не перашкаджала. З польскіх дыпляматаў да пікетоўцаў ніхто не выходзіў. Удзельнікаў акцыі ўвест час на відэастужку запісвала Беларускае тэлебачаньне.

Людзі, якія стаялі ў чарзе па пашпарты, зь дзівам паглядалі на моладзь з плякатамі.

У гэты час у Ленінскай пракуратуры Горадні вялася размова з старшынёй Саюза палякаў Беларусі Анжэлікай Борыс. Пракурор вынес ёй папярэджаньне за проціпраўную дзейнасьць.

Гл. таксама • Амбасаду Польшчы пікетавалі актывісты БРСМ і “Маладога фронту”
XS
SM
MD
LG