Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліку Борыс дапытаў сьледчы і папярэдзіў пракурор (абноўлены)


Міхал Карневіч, Горадня Старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс сёньня атрымала афіцыйнае папярэджаньне ад пракурора Ленінскага раёна Горадні.

Ёй інкрымінуецца тое, што яна неаднаразова ў пэрыяд з 27 ліпеня па 3 жніўня распаўсюджвала непраўдзівыя зьвесткі аб парушэньні правоў грамадзян польскай нацыянальнасьці у РБ, выступала з заклікамі аб невыкананьні загадаў супрацоўнікаў міліцыі, заклікала грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Як гаворыцца ў пракурорскай пастанове, падобныя дзеяньні могуць прывесьці да ўзьнікненьня канфліктаў на нацыянальнай глебе.

Афіцыйна яна папярэджана, што такія дзеяньні недапушчальныя. Анжаліка Борыс адмовілася даваць камэнтар пракурору. Яна заявіла, што папярэджаньне абскардзіць у вышэйстаячай інстанцыі.

***

***

Анжаліка Борыс пасьля візыту ў пракуратуру, дзе ёй уручылі папярэджаньне за антызаконную дзейнасьць, пабывала яшчэ і ў Ленінскім РАУС. Сьледчы дапытваў яе аб тым, якое яна мае дачыненьне да выхаду газэты “Głos znad Niemna”, у пэрыяд, калі яе выдаваў Анджэй Пісальнік. Пытаўся, дзе і калі, якім накладам яна выходзіла. А.Борыс патлумачыла сьледчаму, што рэдактара газэты прызначае Галоўная Рада – так у выпадку з Пісальнікам было і зроблена. А што датычыць таго, хто прызначыў Віктара Кручкоўскага рэдактарам яна ня ведае. І параіла сьледчаму ў гэтым разабрацца.

Гл. таксама • Онлайн-канфэрэнцыя: задай сваё пытаньне Анжаліцы Борыс
XS
SM
MD
LG