Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пісальнік асуджаны да 10 сутак арышту


Сяргей Астраўцоў, Ліда Судзьдзя Лідзкага раённага суду Валянцін Шэўчык у 12:57 паводле менскага часу абвясьціў прысуд журналісту Анджэю Пісальніку – 10 сутак арышту.

Суд над Анджэем Пісальнікам у Лідзе пачаўся аб 11 гадзіне. Анджэя Пісальніка па дарозе са Шчучына суправаджалі аж сямёра міліцыянтаў, сярод якіх два маёры. Трое зь міліцыянтаў – сьведкі на працэсе.

Анджэя Пісальніка абвінавачваюць у тым, што ён арганізаваў і правёў несанкцыянаваны вулічны сход у Шчучыне 3 ліпеня. Пісальніка затрымалі ў Горадні 1 жніўня і трымалі ў сьледчым ізалятары Шчучына да суда. 2 жніўня Анджэй Пісальнік распачаў галадоўку пратэсту супраць незаконнага ўтрыманьня пад вартай да суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG