Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маўрытаніі адбыўся пераварот


НУАКШОТ (МАЎРЫТАНІЯ): Група маўрытанскіх афіцэраў паведаміла, што яны адхілілі ад улады прэзыдэнта краіны і ўвялі вайсковае кіраваньне. Удзельнікі перавароту апублікавалі заяву ў якой гаворыцца, што яны вырашылі спыніць таталітарнае кіраваньне прэзыдэнта Оўлда Таю і ўсталяваць адкрытую і празрыстую дэмакратычную сыстэму ў краіне. Вайсковая хунта мае намер кіраваць краінай цягам двух гадоў. Дзяржаўны пераварот адбыўся ў часе, калі прэзыдэнт знаходзіўся за мяжой. Оўлд Тая таксама прыйшоў да ўлады 20 гадоў таму ў выніку вайсковага перавароту.
XS
SM
MD
LG