Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Die Welt": Рэпрэсіі Лукашэнкі становяцца больш брутальнымі


Алена Струве, Менск Нямецкая прэса працягвае камэнтаваць абвастрэньне канфлікту паміж Беларусьсю і Польшчай.

Як заўважае Die Welt, Лукашэнкава чыстка накіраваная супраць усяго, што ўяўляе небясьпеку ягонай стабільнасьці. Гэта і нацыянальныя меншасьці, і незалежная прэса, і ўнівэрсытэты, і замежныя навукоўцы, і дыпляматы, і фонды.

З кожным разам рэпрэсіі “апошняга дыктатара Эўропы” становяцца ўсё больш брутальнымі. Ён хвалюецца, што ягоную імпэрыю можа захапіць хваля каляровай рэвалюцыі і падазрае, што менавіта “злы Захад” занясе сюды дэмакратычную інфэкцыю.

Паводле выданьня "Financial Times Deutschland", раздражненьне Лукашэнкі выклікае ня толькі Польшча, але і актыўнасьць іншых заходніх краінаў. Вялікую незадаволенасьць афіцыйнага Менску выклікаў стратэгічны дакумэнт нямецкага фонду Бэртэльсмана, у якім ёсьць прапанова адносна стварэньня адмысловай фундацыі для фінансаваньня апазыцыйных групаў Беларусі.
XS
SM
MD
LG