Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку знайшлі цела амэрыканскага журналіста


БАГДАД: Камандаваньне сілаў ЗША ў Іраку паведаміла, што 14 амэрыканскіх вайскоўцаў і адзін мясцовы перакладчык загінулі ў выніку выбуху бомбы. Атака адбылася ў горадзе Гадзіта 260 кілямэтраў ад Багдаду. Паводле агенцтва "Асошыэйтэд Прэс", з часу пачатку вайны ў Іраку, агулам загінула 1,811 амэрыканцаў. Сёньня ў Басры на поўдні Іраку было знойдзенае цела амэрыканскага журналіста Стывэна Вінсэнта. Ірацкая паліцыя паведаміла, што журналіст і ягоная перакладчыца Нур Вэйдзі былі выкрадзеныя ўчора невядомымі ўзброенымі людзьмі. Амэрыканская амбасада пацьвердзіла сьмерць Стывэна Вінсэнта. Ён працаваў ў Іраку цягам апошніх двух месяцаў і зьяўляецца аўтарам кнігі пра пасьляваенную сытуацыю ў гэтай краіне.
XS
SM
MD
LG