Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Судану заклікае спыніць гвалт


ХАРТУМ: Прэзыдэнт Судану Амар Гасан аб-Башыр заклікаў грамадзянаў краіны адмовіцца да гвалту, які аднавіўся ў сталіцы краіны Хартуме пасьля сьмерці паўстанчага лідэра Джона Гэранга. У сваім тэлезвароце да народу прэзыдэнт паведаміў, што ён загадаў ўрадавым сілам запэўніць бясьпеку жыхаром правінцыі. Паводле Міжнароднага Чырвонага крыжа, з 30 ліпеня, калі ў катастрофе гелікоптэра загінуў паўстанчы лідэр, у Хартуме загінулі як мінімум 84 чалавекі. Гэранг дапамог закончыць 20-гадовую вайну ў Судане. Незадоўга да сваёй сьмерці ён быў прызначаны віцэ-прэзыдэнтам краіны.
XS
SM
MD
LG