Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран аднаўляе ўзбагачэньне ўрану


ТЭГЕРАН: Міжнароднае Агенцтва атамнай энэргетыкі заклікала Іран адкласьці на тыдзень аднаўленьне працэсу ўзбагачэньне ўрану, аднак Тэгеран палічыў такую саступку са свайго боку непрымальнай. Эўразьвяз і Злучаныя Штаты перасьцераглі Іран, што аднаўленьне ўзбагачэньня ўрану можа прывесьці да абвяшчэньня санкцыяў з боку рады Бясьпекі ААН. Паводле Эўразьвязу, такі крок Тэгерану можа перакрэсьліць вынікі двухгадовых перамоваў ў справе ядзерных праграмаў Ірану. Паводле прадстаўніка Эўракамісіі Стэфана дэ Рынка, адносіны паміж Эўразьвязам і Іранам дасягнулі крытычнай адзнакі.
XS
SM
MD
LG