Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы спыняюць ракетныя абстрэлы?


ГАЗА: Палестынская групоўка Ісламскі Джыгад запэўніла, што яна адмовіцца ад ракетнага абстрэлу ізраільскіх сілаў ў часе заплянаванага на жнівень выхаду Ізраілю з Паласы Газы. Эвакуацыя пачнецца 15 жніўня. Ісламскі Джыгад атакаваў ізраільскія аб’екты цягам апошніх 6 месяцаў незважаючы на дамоўленасьць аб спыненьні агню. Ізраіль згадзіўся ліквідаваць ўсе 21 габрэйскае пасяленьне ў Паласе Газы і чатыры невялікія габрэйскія анклявы на заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG