Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раман Гертых выстаўляе ўльтыматум Лукашэнку


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў польскай Кузьніцы Беластоцкай што на мяжы зь Белраусьсю адбылося выязное паседжаньне камісіі Сэйму ў справах кантактаў з палякамі за мяжой, прысьвечанае сытуацыі вакол СПБ. У эксклюзіўным інтэрвію, якое старшыня камісіі Раман Гертых даў нашаму радыё пасьля сканчэньня паседжаньня, ён заявіў пра тое, што высунуў кіраўніку Беларусі ўльтыматум.

На пачатку размовы я запытаўся ў Рамана Гертыха пра вынікі сёньняшняга паседжаньня камісіі.

(Гертых: ) “У часе паседжаньня я прад’явіў ультыматум прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку – альбо ён будзе паважаць правы і свабоды беларускіх грамадзянаў у тым ліку і прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў, альбо я буду прапаноўваць, каб Польшча панізіла ўзровень дыпляматычных дачыненьняў зь Беларусьсю і пачала будаваць падтрымку для дэмакратычнага незалежнага ўраду беларускай рэспублікі ў эміграцыі”.

(Карэспандэнт: ) "Крокі, пра якія гаварыў Раман Гертых даволі радыкальныя. Але ці здольны іх зрабіць, на ягоную думку, цяперашні польскі ўрад?"

(Гертых: ) “Не, цяперашні польскі ўрад на гэта ня здольны, але ўрад зьменіцца найпазьней праз тры месяцы”.

(Карэспандэнт: ) "Напярэдадні Раман Гертых заявіў, што прызначаючы сваіх кандыдатаў на кіруючыя пасады ў Саюзе палякаў, афіцыйны Менск скраў шмат мільёнаў злотых, якія Польшча выдаткавала на дапамогу Саюзу. Я папрасіў старшыню камісіі ў справах кантактаў з палякамі за мяжой пракамэнтаваць гэтае выказваньне".

(Гертых: ) “Я не адмаўляюся ад сваіх словаў. Калі беларускія ўлады пераймаюць кантроль над Саюзам палякаў, яны пераймаюць таксама і маёмасьць, пабудаваную на падставе польска-беларускіх дамоўленасьцяў за польскія грошы. Я лічу, што гэтыя ўмовы трэба разарваць і накіраваць у міжнародныя суды зыскі з патрабаваньнем, каб Беларусь выплаціла адпаведныя кампэнсацыі, а гэта мільёны даляраў. Акрамя гэтага трэба сур''ёзна разглядзець пытаньне аб замарожваньні рахункаў беларускай намэнклятуры ва ўсім сьвеце”.

(Карэспандэнт: ) "Наколькі значны ўплыў у гэтай справе на пазыцыю афіцыйнага Менску можа мець міжнародная супольнасьці?"

(Гертых: ) “Вельмі вялікі. Сёньняшняя заява прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША вельмі важная, і мы вельмі задаволеныя гэтым. Спадзяюся, што Злучаныя Штаты далучацца да працэсу пабудовы незалежнай і дэмакратычнай

Беларусі”.

(Карэспандэнт: ) 2А які, паводле Рамана Гертыха, мэта антыпольскай палітыкі афіцыйнага Менску?"

(Гертых: ) “Гэтага я ня ведаю, але ведаю якая наша мэта. Гэта свабодная і дэмакратычная Беларусь, у якой палякі маюць права да самавызначэньня”.

***

Раман Гертых – сын вядомага польскага дзеяча Мацея Гертыха, які цяпер балятуецца на пасаду прэзыдэнта Польшчы і з’яўляецца дэпутатам Эўрапарлямэнту. Раман Гертых – лідэр кансэрватыўнай партыі Ліга польскіх сем’яў, якая мае ў Сэйме сваю фракцыю і некалькі прадстаўнікоў у Эўрапейскім парлямэнце. Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што ягоная партыя можа заняць трэцяе месца ў восеньскіх парлямэнцкіх выбарах, а паводле адмыслоўцаў ня выключана, што Ліга польскіх сем’яў увойдзе ў склад кіруючай кааліцыі.
XS
SM
MD
LG